У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга філосафкі, прафесаркі ЕГУ і дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай. Новая праца адной з найвядомейшых беларускіх інтэлектуалак мае назву «Солидарность потрясенных. Эссе о Беларусской революции».
«Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020 год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны», — адзначаецца ў анатацыі да выдання.
«…2020 прынёс адчуванне, што мы – нашы зносіны і ўзаемадзеянне, камунікацыя і ўзаемадапамога – і есць краіна, — дае ўводзіны ў сваю філасофскую працу Таццяна Шчытцова. — Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам – уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць «староннімі». Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела перашпачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця…».
Прэзентацыя эсэ «Солидарность потрясенных» адбудзецца 5 кастрычніка ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Набыць твор можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram