Сёння ў Вільні завяршаецца паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»

Сёння, 16 лютага, апошні дзень фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

У праграме — выступы Уладзіміра Арлова, Антаніны Хатэнкі, Сяргея Прылуцкага, Андрэя Хадановіча, Марыі Мартысевіч, прэзентацыя архіўнага гуказапісу Ларысы Геніюш, анталогіі ўкраінскай паэзіі «Пра словы і цішыню між імі», кніг праграмнай рады тыднёвіка «Ніва», кніг выдавецтва «hochroth Minsk».

Напрыканцы пройдзе «Ноч паэзіі».

На фестывалі можна набыць кнігі выдавецтваў «Камунікат», «Мяне няма», «Логвінаў», «Пфляўмбаўм», Skaryna, кнігарні «Гартайка».

У віленскім бар-клубе «Павільёнас» разгарнулася асноўная праграма мерапрыемстваў фестывалю. Фота: facebook.com/Bellit.info

Нагадаем, што падчас фестывалю была ўручана прэмія Міхася Стральцова 2025 года. Лаўрэатам стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка. У якасці ўзнагароды выдадзена кніга паэта «Чатыры вятры».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!