Скрыншот з трэйлеру фестывалю "Паўночнае ззянне-2025".
Дакументальнай стужкай пра сям’ю «дзікунуў», якая вяртаецца да цывілізацыі, сёння, 3 лістапада, у Вільні распачынаецца фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».
Уладальнік гран-пры журы дакументальнай секцыі фестывалю «Sundance – 2024», карціна навержскай рэжысёркі Сілье Эвэнсмы Якабсэн «Невядомы краявід» будзе дэманстравацца ў вільнюскім кінатэатры Skalvija а 18.00.
Нагадаем, што сёлетняя ўжо адзінадцатая эдыцыя кінафоруму на чале з Воляй Чайкоўскай, ладзіцца ў анлайн фармаце, і офлайн — у Вільні, Варшаве і Таліне.
Заўтра віленскія гледачы здолеюць паглядзець камерную драму, натхнёную гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч.
Пятага лістапада свой новы камедыйны хорар «Суд мёртвых» і камедыю «Свінгеры» прэзентуе ў Вільні стваральнік серыяла «Працэсы» Андрэй Кашперскі.
Шостага лістапада ўжо ў Варшаве адбудзецца прэм’ера драмедзі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» Юрыя Сямашкі — нашумелай карціны пра пошук магічнага шведара, што дорыць натхненне, з музыкай Вячаславам Кмітам у галоўнай ролі. Нагадаем, што фільм прагучаў сёлета на Берлінскім кіінафестывалі.
Паказы кінастужак, створаных Марай Тамковіч і Юрыяй Сямашкам, пройдуць у Таліне 20 лістапада.
А анлайн-паказы на сайце кінафоруму адкрыюцца 10 лістапада. У анлайн-версіі фэсту можна будзе ўбачыць: напэўна, самую доўгую і незвычайную беларускую стужку — «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага (яна доўжыцца 587 хвілін); ці, скажам, дакументальны дэтэктыў пра помнік суственавядомаму футбалісту Златану Ібрагімавічу «Нос Златана»; ці эстонскі сінефільскі аўтафікшан пра пошукі сябе і свабоды творчасці «Два мяне» рэжысёраў-блізнятаў Раўля Эска і Ромэта Эска.
Глядзець кіно «Паўночнае ззянне» можна будзе да 23 лістапада. Сёлета фэст ладзіцца пад слоганам «Усе мы дзеці».
Дазнацца больш пра расклад фільмаў агляду можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram