Сёння ў Варшаве прэзентуюць творчасць беларускіх мастакоў, якія жывуць у Польшчы

Фонд польскага сучаснага мастацтва разам з даследчай платформай KALEKTAR зладзяць тры сустрэчы з прэзентацыяй творчасці беларускіх сучасных мастакоў, што цяпер жывуць у Польшчы. Назва праекта «Teraz / Зараз».

Тры куратаркі і дванаццаць запрошаных беларускіх мастакоў выступяць з дакладамі ў межах 15–20-хвілінных выступаў.

Сустрэчы будуць адкрытымі для грамадскасці.

Кожная сустрэча пачнецца з лекцыі, якая ўяўляе сабой кароткія ўводзіны ў беларускае мастацтва ў Польшчы, а таксама прэзентацыю абраных мастакоў, якая праводзіцца куратаркай.

У другой частцы сустрэчы выступяць 4 запрошаныя мастакі, прадставіўшы свае працы падчас 15–20-хвілінных выступаў. У рамках самапрэзентацыі кожны з аўтараў пакажа, сярод іншага, адзін з уласных твораў, які стане адпраўным пунктам выказвання.

Прэзентацыі будуць мультымедыйнымі.

Сёння на першай сустрэчы выступяць:

Вера Залуцкая – куратарка сучаснага мастацтва, рэдактарка ​​часопіса БЛОК, яна раскажа пра тое, чаму беларускія мастакі Віктар Аберамок, Ксенія Грыцкевіч, Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка, Вераніка Івашкевіч, Ала Савашэвіч, Сяргей Шабохін, Маша Святагор могуць быць цікавыя замежнай і польскай публіцы і куратарам.

Мастакі:

Глеб Бурнашоў — аўтар відэа і новых медыяінсталяцый, закранае тэмы эміграцыі, вайны і дыктатуры. Жыве і працуе ў Варшаве.

Аляксей Лунёў — візуальны мастак, займаецца эмансіпацыйнымі і квір-тэмамі. Жыве і працуе ў Познані.

Таша Кацуба — візуальная мастачка, стварае работы на стыку мастацтва і моды. Жыве і працуе ў Гданьску.

Максім Сарычаў — фатограф, аўтар канцэптуальных фотапраектаў, стваральнік фотачасопіса. Жыве і працуе ва Уроцлаве.

Сустрэчы будуць адбывацца па панядзелках 13, 20 і 27 лістапада з 18.00 да 20.00.

Уваход вольны.

Дата: 13 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Фундацыя польскага сучаснага мастацтва, Krakowskie Przedmieście, 16/18 (памяшканне 4), Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!