Сёння ў Варшаве артысты Тутэйшага тэатра будуць пераасэнсоўваць вершы Юліі Шатун

11 снежня ў MIT space адбудзецца тэатральнае інтэрв’ю, у якім аўтарка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юлія Шатун стане часткай сцэнічнай дзеі.

Тутэйшы тэатр запросіць Юлію і гасцей у прастору, адмыслова падрыхтаваную для шчырай размовы ў атмасферы кнігі. Тэксты набудуць жывыя галасы і знітуюцца з музыкай і голасам аўтаркі.

Дарога, у якой ніяк не атрымліваецца скончыцца, вечаровыя вокны-носьбіты сваіх-чужых гісторый, пазіцыя назіральніцы факусуе плынь свядомасьці на персанальных, так кранальна пазнавальных, перажываннях.

Погляд з горада, які кожны і кожная бачыў і бачыла ў якімсьці іншым месцы.

Вядучы — Андрэй Саўчанка.

Акторы — Павел Ярмак, Віялета Кандратовіч, Крысьціна Грэкава, Аляксей Халупка.

Кампазітар і музыка — Эрык Арлоў-Шымкус.

Уваход вольны.

Імпрэза адбудзецца 11 снежня 2025 года ў 19.00 па адрасе: ul. Stalowa, 36, Warszawa

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!