Сёння распачаўся збор заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.
Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў.
Хто можа ўдзельнічаць?
Дызайнеры, якія аформілі вокладкі да беларускіх папяровых кніг, што выйшлі ў 2025 годзе. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум двум з пералічаных ніжэй крытэрыяў:
Падрабязнасці правядзення прэміі можна пачытаць у статуце і рэгламенце.
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць гугл-форму да 29 сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу). Заявіць кнігу на прэмію могуць дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, арганізатары прэміі, выдавецтвы.
Тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, просяць скарыстацца опцыяй зашыфраванага ўдзелу (ні вашае імя, ні твор не будуць згадвацца публічна).
Аўтары найлепшай вокладкі будуць уганараваныя статуэткай анёла.
Прэмію ладзяць Беларускі ПЭН і фонд Open Culture.
Прэмія названа ў гонар Міхала Анемпадыстава – мастака, дызайнера, паэта і культурнага дзеяча, чые працы значна паўплывалі на развіццё сучаснай беларускай візуальнай культуры. Заснаваная ў 2019 годзе, яна адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў. Лаўрэатамі папярэдняга сезона сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба – діректор морга».
З пытаннямі просяць звяртацца на vokladka@penbelarus.org.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram