Алесь Пушкін. Фота: Сяргей Міхаленка
Алесь Пушкін нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў мястэчку Бобр Крупскага раёна, дзе жыў і меў майстэрню да свайго арышту.
Памёр 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі падчас адбывання пяцігадовага тэрміну зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Сёння яму магло б споўніцца 60 год. У дзень яго нараджэння ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі адкрыецца выстава «Застацца».
Паводле канцэпту, праект не столькі пра самога Алеся Пушкіна, колькі пра тэмы і вобразы, якія былі цэнтральнымі ў яго творчасці і жыцці, і якія працягваюць жыць сёння праз іншых мастакоў і мастачак. Свабода і адказнасць, супраціў і годнасць, памяць і супольнасць — гэтыя ідэі, якія Пушкін ператвараў у мастацкія жэсты, цяпер знаходзяць новыя формы і галасы, застаючыся важнымі для тых, хто стварае і шукае апору ў часе зменаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram