Сёння праходзіць Дзень беларускай культуры ў Лодзі

Сёння, 26 сакавіка, беларусы Лодзі ладзяць Дзень беларускай культуры ў межах цыкла ŁÓDZKOŚĆ.

Праграма святкаванняў пачынаецца ў 11.00.

  • 11.00-14.00 Праект «Dania twojego kraju», дзе будуць гатаваць дранічкі ды іншыя беларускія прысмакі. Рэгістрацыя на гэтую імпрэзу завершана.
  • 14.30 Выстава. Можна будзе наведаць пяць пастаянных экспазіцый і часовую выставу Марыі Снісарэнка.
  • 15.30 «Film bez obrazu» — радыёмастацкі дакументальны фільм гісторый з Беларусі. Героі падзеляцца, як выглядае іх жыццё на дадзены момант.
  • 17.30 Спектакль «AUGUST», прысвечаны беларускім пратэстам, ад тэатральнай ініцыятывы «BY teatr». На прыкладзе звычайнай беларускай сям’і ў спектаклі разглядаюцца падзеі пратэстаў 2020 года ў Беларусі і даследуецца калектыўная траўма беларускага грамадства, якую неабходна ўсвядоміць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (так і не скончаны дагэтуль для многіх людзей, якія засталіся ў краіне) і рухацца наперад па шляху перамен. Уваход на спектакль таксама вольны, але патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.

Месца: Centrum Dialogu im. M. Edelmanа (Лодзь, ul. Wojska Polskiego, 83).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!