Сёння, 28 траўня, а 14.00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда «Салон «Вольная Беларусь» на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. У беларускай праграме цягам усёй працы выставы — больш за дваццаць пяць івэнтаў, а выстуцоўцамі стануць: Алесь Бяляцкі, Аляксандр Фядута, Віктар Бабарыка, Уладзімір Някляеў, Сабіна Брыло, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава і іншыя творцы.
Арганізатары стэнда — Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Інстытут беларускай кнігі.
Салон пачне працу ўжо з 12.00.
Сёння запланаваны наступныя мерапрыемствы:
Заўтра галоўнымі падзеямі дня стануць: аўтограф-сесіі нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, літаратуразнаўцы Аляксандра Федуты, прэзентацыя двухмоўнай кнігі Уладзіміра Някляева «Święte źródło», старт продажоў кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» Сабіна Брыло.
Праграму цалкам можна паглядзець тут.
Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры» мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram