Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?

Культура
Разварот Дзіцячага сьпеўніка

Сёння, 2 красавіка, у дзень нараджэння сусветна вядомага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна, адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Дзіцячая літаратура займае важкае месца ў беларускіх выдавецтвах. Пашукалі навінак на кніжных паліцах.

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?

«Што робяць пачуцці?»

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскага бестселеру «Што робяць пачуцці?» Ціны Азевіч з ілюстрацыямі Аляксандры Заёнц.

Гэта той выпадак, калі цудоўныя ілюстрацыі і кароткі змястоўны тэкст працуюць на роўных. «Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць», — паведамляе анатацыя.

Гэтая незвычайная кніга — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.

Пераклад — Марыя Пушкіна.

Набыць можна тут.

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?

«Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік»

«Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік» — гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску першага спеўніка для дзяцей, які быў складзенага з беларускіх народных песень. Спеўнік быў сабраны вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гады ў розных кутках Беларусі.

Такім чынам, амаль праз сто гадоў пасля першага выдання зборнік атрымаў другое жыццё.

Акрамя нот ёсць і аўдыядадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, у Варшаве і Мінску.

Замовіць кнігу можна тут.

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?

Працяг падлеткавага фэнтэзі «Вольнеры»

Выдавецтва «Янушкевіч» надрукавала другую частку фэнтэзійна-прыгодніцкага раману Валера Гапеева «Вольнеры. Бясконцы дзень».

Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.

Кнігу можна набыць тут.

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?
Аўдыяверсія новай кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі праект «Кніжны воз» падрыхтаваў вынік супрацы з выдавецтвам Gutenberg Publisher і праектам «Бэйбус» – аўдыяверсію новай кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы».

Вось тут кнігу можна паслухаць

А тут і тут замовіць арыгінал у кардоннай вокладцы

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?

Аўдыякніга «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай

«Кніжны воз» прапануе новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію.

Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская.

«Пацеркі і кроплі» – гэта цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка, якую агучылі Ісай Свістулькін і Валянціна Малініна. Музыка – Алег Удалееў.

Сёння Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Што прапануюць дзецям выдаўцы?
Дзіцячыя кнігі, якія можна набыць у кнігарні выдавецтва «Янушкевіч» у Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: