Магіла Янкі Купалы на Вайсковых могілках. Фота: сацсеткі.
83 гады таму — 28 чэрвеня 1942 года — у Маскве загінуў класік беларускай літаратуры Янка Купала.
Ён трагічна пайшоў з жыцця, упаўшы з 9 паверха ў лесвічны пралёт гасцініцы «Масква».
Расследаваннем займалася ваенная пракуратура Масквы. У афіцыйным дакуменце было напісана: «Предварительным выяснением обстановки падения никаких данных, свидетельствующих о насильственной смерти или самоубийстве, не установлено».
Насамрэч абставіны гібелі паэта выклікаюць шмат пытанняў, адна з версій — гэта забойства НКВД. Доступ да дакументаў, якія б маглі патлумачыць смерць паэта, сёння абмежаваны.
Пахаванне адбылося спешна, паэта крэміравалі. Урна з прахам Янкі Купалы была пахавана на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, а праз 20 гадоў перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.
Сёння на Вайсковых могілках прайшлі жальбіны з нагоды дня памяці Янкі Купалы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram