Сёння 65 гадоў з дня нараджэння паэта Анатоля Сыса

Анатоль Сыс пражыў усяго 45 гадоў. Ён нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна.

Найбольш плённы перыяд яго творчасці прыпадае на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Ад сярэдзіны 1990-х да сваёй смерці Анатоль Сыс вельмі рэдка пісаў новыя творы, аднак яго паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя паўплывалі на некалькі пакаленняў беларускіх аўтараў.

Пры жыцьці паэта выйшлі толькі тры зборнікі вершаў: «Агмень» (1988), «Пан лес» (1989), «Сыс» (2002).

Пасля смерці Анатоля Сыса штогод у кастрычніку на ягонай радзіме ў Гарошкаве ладзілася традыцыйнае свята паэзіі «Агмень» у гонар паэта, у якім бралі ўдзел яго родныя, землякі і сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і творцы. У 2019 годзе фестываль адбыўся ў сталіцы.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў на адным з такіх фэстаў сказаў: «Калі бы ўявіць сабе, каб Бог не паслаў Анатоля Беларусі, што здарылася б? Безумоўна, і Беларусь была б, і былі бы беларуская літаратура і беларуская паэзія, але наколькі яны былі бяднейшыя».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!