Мінскі постпанк-гурт Molchat Doma выклаў відэа «распакоўкі» афіцыйнага дыплома ад Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній (RIAA) — сертыфіката, які пацвярджае «залаты» статус іх сінгла ў Злучаных Штатах.
Сінгл «Sudno» перавысіў 500 000 копій, прададзеных у Злучаных Штатах, што дазволіла гурту атрымаць залаты дыск ад RIAA.
Кампазіцыя «Sudno» вызначаецца змрочным меланхалічным вайбам і апісвае паміранне чалавека ў бальніцы. Гэта кавер верша «Эмаляванае судна» рускага паэта Барыса Рыжага, які скончыў жыццё самагубствам ва ўзросце 26 гадоў.
Molchat Doma — беларускі рок-гурт з Мінска, які спалучае ў сваёй творчасці постпанк, сінці-поп і нью-вэйв. На сёння ён з’яўляецца адным з найпапулярнейшых рускамоўных калектываў у Еўропе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

