Кніжная серыя «Паэты планеты» выдавецтва «Зміцер Колас» адзначае выпуск сотай кніжкі.
З гэтай нагоды сёння, 27 лютага, у бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбудзецца вечарына.
У праграме:
— Сустрэча з перакладчыкамі паэзіі: ад карыфеяў айчыннага перакладу да маладых талентаў;
— Размова пра разнастайных паэтаў свету і іх лёсы;
— Чытанне твораў П. Рансара, Г. Апалінэра, А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, Б. І. Антоныча, Д. Паўлычкі, В. Сасюры, М. К. Сарбеўскага, У. Блэйка, Н. Ленау, Г. Гайнэ, Г. Гайма, А. Поцы і інш.
Ідэя серыі «Паэты планеты» нарадзілася ў 2016 годзе, калі каманда энтузіястаў звярнула ўвагу на недастатковую колькасць беларускіх перакладаў сусветнай паэзіі. За шэсць гадоў нечакана для іх саміх удалося выдаць сотню перакладаў класікаў сусветнай літаратуры.
Вечарына адбудзецца ў 18:00 у аддзеле замежнай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).
Уваход вольны.