У Берліне прэзентавалі кнігу-каталог «Sense of safety», суарганізаваную беларускай «Амбасадай культуры»

Культура
Украінская куратарка, адна з рэдактарак кнігі-каталога Таццяна Качубінская падчас прэзентацыі ў Берліне. Фота: @voyeur.voyager, сацсеткі antiwarcoalition.art.

У берлінскім выдавецтве Distanz пабачыла свет англамоўная кніга-каталог «Sense of safety. Art in a Time of War» («Адчуванне бяспекі. Мастацтва ў час вайны»). Выданне фіксуе вынікі маштабнага міжнароднага арт-праекта, які быў рэалізаваны ў Харкаве ў 2024 годзе. Прэзентацыя кнігі адбылася ў Берліне ўчора, 9 чэрвеня.

Праект «Відчуття безпеки» («Sense of Safety») унікальны тым, што яго куратарскі і менеджарскі касцяк склаўся пры актыўным сумесным удзеле беларускай «Амбасады культуры», платформы antiwarcoalition.art (Міжнародная кааліцыя дзеячаў культуры супраць вайны) і ўкраінскіх партнёраў. У свой час гэтая ініцыятыва ўвайшла ў шорт-ліст Шаўчэнкаўскай прэміі — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Украіны ў галіне культуры і мастацтва.

У Берліне прэзентавалі кнігу-каталог «Sense of safety», суарганізаваную беларускай «Амбасадай культуры»
Падчас прэзентацыі кнігі-каталога ў Берліне. Фота: @voyeur.voyager, сацсеткі antiwarcoalition.art.

Мастацтва як інфраструктура клопату

У цэнтры даследавання кнігі — аднайменная выстава ў харкаўскім Ярмілаў-цэнтры (Yermilov Centre), якая доўжылася з жнівень па лістапад 2024 года. Гэтая падвальная галерэя пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання сумяшчала мастацкія функцыі з функцыямі бамбасховішча, стаўшы адным з самых бяспечных месцаў у горадзе.

Пакуль у падземным букеры выстаўляліся працы больш чым 30 украінскіх і міжнародных аўтараў, за яго межамі разгарнулася цэлая глабальная сетка: больш за 20 партнёраў у 12 краінах свету стварылі «Масты салідарнасці», каб вырваць горад пад абстрэламі з ізаляцыі. Кніга-каталог аналізуе гэты досвед з палітычнага, філасофскага і экзістэнцыйнага ракурсаў.

У Берліне прэзентавалі кнігу-каталог «Sense of safety», суарганізаваную беларускай «Амбасадай культуры»
Вокладка кнігі-каталога.

Хто стаіць за стварэннем праекта і кнігі

Выхад гэтага выдання стаў вынікам шчыльнай калабарацыі беларускіх і ўкраінскіх прафесіяналаў. Куратарскі касцяк, які распрацоўваў канцэпцыю выствавы «Адчування бяспекі», склалі беларусы і беларускі: Антаніна Сцебур, Максім Тымінько і Аляксандр Камароў разам з украінскімі калегамі Таццянай Качубінскай і Марынай Коневай.

За кулісамі маштабнай міжнароднай працы стаялі вядомыя беларускія арт-менеджэркі Ганна Чыстасердава і Валянціна Кісялёва, якія разам з партнёрамі забяспечылі працу ўсёй інфраструктуры праекта.

Інтэлектуальны складнік кнігі напоўнілі эсэ ад знакавых постацяў сучаснай культуры. Сярод іх — украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, філосаф Барыс Будэн, а таксама беларуская даследчыца мастацтва Лена Прэнц. Іх тэксты суправаджаюць 150 унікальных выяў, якія дакументуюць жыццё мастацтва ў рэальных умовах вайны. Рэдактары кнігі-каталога — Антаніна Сцебур, Таццяна Качубінская.

Замовіць каталог, як і яго версію на ўкраінскай мове, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.