«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве

Культура
Стваральнікі кнігі пасля ўручэння ганаровай адзнакі на Міжнародным кніжным кірмашы. Фота: сацсеткі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Учора, 28 мая, у Варшаве на PGE Narodowy падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў 66-га конкурсу «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025» (Найпрыгажэйшыя польскія кнігі 2025). Ганаровую адзнаку (Wyróżnienie) у намінацыі «Мастацтва» атрымала кніга «Ruins of Belarus» («Руіны Беларусі»), створаная камандай незалежнага архіва VEHA.

Конкурс, які штогод ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK), з’яўляецца адной з найстарэшых і паважаных экспертных пляцовак у рэгіёне. Тут ацэньваецца не проста змест, а кніга як цэласны арт-аб’ект: архітэктурная вёрстка, графічны дызайн, праца з архівамі і якасць паліграфічнага выканання.

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Падчас цырымоніі ўзнагароджанна. Фота: сацсеткі Цэтра беларускай культуры ў Беластоку.
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Фота: сацсеткі Цэтра беларускай культуры ў Беластоку.

Прафесійнае прызнанне і стваральнікі праекта

Выданне «Ruins of Belarus» стала вынікам маштабнай калабарацыі беларускіх даследчыкаў і еўрапейскіх дызайнераў. Над стварэннем і куратарствам кнігі працавалі Леся Пчолка, Ася Хмыз і Уладзімір Грамовіч з архіва VEHA. Візуальнае ўвасабленне і складаны графічны праект распрацавалі дызайнеры Караліна Петшык (Karolina Pietrzyk) і Тобіяс Веніг (Tobias Wenig) супольна з камандай архіва.

Выхад кнігі ў свет стаў магчымым дзякуючы партнёрству Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і беластоцкай Галерэі сучаснага мастацтва «Arsenał», якія выступілі выдаўцамі праекта. Моўны бар’ер дапамагло пераадолець таварыства «Mova – język bez barier», яке выканала пераклады, а выгляд кнігі забяспечыў ўзровень друку і аправы ў паліграфічным таварыстве «Moś i Łuczak» у Познані.

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве

Пра што кніга і чым яна адметная?

«Ruins of Belarus» — гэта 256 старонак унікальнага візуальнага і гістарычного даследавання, якое ахоплівае ўсе шэсць абласцей Беларусі. Кніга пабудаваная на супастаўленні архіўных матэрыялаў і грунтоўных навуковых тэкстаў. У якасці рэгіянальных кансультантаў і суаўтараў праекта выступілі вядомыя беларускія гісторыкі і даследчыкі: Кастусь Шыталь (Віцебшчына), Яўген Малікаў (Гомельшчына), Сцяпан Стурэйка (Гродзеншчына) і Алесь Давід Лісоўскі (Магілёўшчына).

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Ліпень 1941 г., Магілёў. Руіны Богаяўленскай царквы (з 1920-х гадоў у будынку месціўся цэнтральны архіў БССР, канчаткова знесеная пасля Другой сусветнай вайны). Крыніца: Алег (Давід) Лісоўскі, «Архіў гісторыі Магілёва». Архіў VEHA, калекцыя «Руіны Беларусі». Фота: veha-archive.

 

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Лістапад 1915 г., Навагрудак, Гродзенская вобл. Нямецкія жаўнёры на фоне Навагрудскага замка (захаваўся ў зруйнаваным стане). Прадаставіў Яўген Мшар. Архіў VEHA, калекцыя «Руіны Беларусі». Фота: veha-archive.

Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе.

Яшчэ адна асаблівасць — поўная трохмоўнасць. Увесь кантэнт, уключаючы гістарычныя эсэ Уладзіміра Грамовіча і архітэктурныя апісанні Асі Хмыз, пададзены на беларускай, польскай і англійскай мовах, што робіць выданне даступным і зразумелым для міжнароднага чытача.

Водгукі і сэнсавы кантэкст

Польскія рэцэнзенты і культурныя аглядальнікі адзначаюць, што «Ruins of Belarus» — гэта не проста настальгічны альбом. Кнігу называюць «глыбокім даследаваннем філасофіі і канатацыі разбурэння».

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Кніга архіва VEHA «Руіны Беларусі».
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Кніга архіва VEHA «Руіны Беларусі».

У рэцэнзіях эксперты асабліва вылучаюць аспект, які можна назваць «клічам руін» і чалавечым вымярэннем гісторыі. Крытыкі звяртаюць увагу на тое, як удала ў кнізе паказана прысутнасць чалавека побач з разбураным аб’ектам. Праз прызму старых фотаздымкаў даследчыкі выявілі розныя матывацыі: ад спробаў мясцовых жыхароў мінулага стагоддзя «дакрануцца да шляхецкай мінуўшчыны» да прагматычнага або нават зневажальнага стаўлення салдат-акупантаў падчас войнаў. Разбурэнне тут паказана як складаная трансфармацыя і адна з трагічных рысаў беларускага ландшафту і культуры.

Дзе набыць выданне?

Як паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, набыць кнігу можна некалькімі шляхамі: першы — замовіць наўпрост праз выдаўцоў (Цэнтр беларускай культуры або галерэю «Arsenał»). Яшчэ адзін — для тых, хто прама зараз знаходзіцца ў Варшаве, ёсць унікальная магчымасць купіць яе фізічна. Некалькі асобнікаў пакуль яшчэ засталіся ў наяўнасці на Міжнародным кніжным кірмашы (PGE Narodowy) у Салоне «Вольная Беларусь» (стэнд 11/D5). Трэці — у краме Kamunikat.

Што далей?

Узнагарода ад PTWK адкрывае для беларускага праекта новыя гарызонты. Паводле правілаў конкурсу, кнігі-лаўрэаты будуць прадстаўляць мастацтва кнігавыдання на найбуйнейшых міжнародных кірмашах у Франкфурце і Лейпцыгу (на сусветным конкурсе «Best Book Design from all over the World»).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.