Рок-фестываль «Сонцастаянне», на які ў Пружаны прыязджалі Z-атрысты, у наступным годзе праводзіцца не будзе

Арганізатары рок-фестывалю «Сонцастаянне» паведамілі ў сацсетках пра адмену мерапрыемства ў 2026 годзе. Кампанію не ўнеслі ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэты дакумент устанаўлівае, што праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх або замежных выканаўцаў могуць толькі арганізатары, звесткі аб якіх унесены ў такую базу даных.

Нагадаем, што ў 2024 годзе фэст прайшоў у Пружанах з удзелам прапуцінскіх зорак «рускага року» 1990-х — 2000-х. А сёлета ў ім прынялі ўдзел музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне, Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава і гурты «Аліса», «Арыя», «Чайф» і «Крэматорый».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!