Фота: сацсеткі арганізацыі ІншыЯ.
«Роўны Сакавік» — маштабная ініцыятыва, прысвечаная барацьбе з дыскрымінацыяй і прасоўванню каштоўнасцяў роўнасці і інклюзіі, запрашае да ўдзелу ў анлайн і афлайн- прасторы.
Арганізатары падзеі — няўрадавыя арганізацыі Human Constanta і ІншыЯ — аб’ядналі намаганні дзеля стварэння кампаніі, накіраванай на павышэнне дасведчанасці грамадства пра праблемы дыскрымінацыі і пошук шляхоў іх вырашэння. Кампанія #РоўныСакавік2025 уключае месяц адукацыйных падзей і культурных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца партнёрскімі ініцыятывамі.
Сярод бліжэйшых падзей:
Вільнюс
Варшава
Беласток
Афіша аднаўляецца на сайце і ў сацсетках арганізацый.
«Роўны Сакавік» – гэта натуральнае развіццё шматгадовай працы нашых арганізацый. Аб’яднанне Тыдня нулявой дыскрымінацыі ад ІншыЯ і Тыдня за роўнасць і інклюзію ад Human Constanta дазволіць стварыць больш магутную платформу для абмеркавання і вырашэння праблем дыскрымінацыі», – адзначаюць арганізатары.
Да ініцыятывы яшчэ могуць далучыцца грамадскія арганізацыі і актывісты: правесці сваё мерапрыемства, стварыць інфармацыйныя матэрыялы, распаўсюдзіць інфармацыю ў сваіх каналах. Каб далучыцца, трэба запоўніць форму.
Даведка:
Human Constanta і ІншыЯ – беларускія арганізацыі, якія на працягу некалькіх гадоў працуюць у сферы процідзеяння дыскрымінацыі і прасоўвання каштоўнасцяў роўнасці.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram