Распачаўся збор архіва беларускага тэатра

Распачаўся збор архіва беларускага тэатра для фіксацыі сучасных працэсаў і захавання спадчыны. Першапачаткова Беларускае тэатральнае кам’юніці і Беларускі Інстытут тэатра збіраюць інфармацыю аб беларускім тэатры і творцах унутры/за межамі Беларусі за перыяд 2020-2023 гадоў.

Каб даслаць інфармацыю пра рэалізаваныя праекты, трэба запоўніць форму да 25 лютага.

Уся інфармацыя захоўваецца ў бяспечнай прасторы, збіраецца выключна для ўнутранага карыстання і не будзе мець публічнага характару. Потым з ёй будуць працаваць беларускія і зацікаўленыя замежныя тэатразнаўцы. Плануецца публікацыя артыкулаў, з якімі можна будзе азнаёміцца ўсім зацікаўленым.

Каб далучыцца да працоўных груп па запуску кірункаў дзейнасці Беларускага Інстытута тэатра, трэба напісаць у асабістыя паведамленні ці запоўніць анкету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!