Рада БНР пасля 70-гадовага перапынку аднавіла традыцыю выпуску паштовых марак, першая прысвечана Васілю Быкаву.
Дызайн маркі зрабіў беларускі мастак паводле класічнага фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна, паведаміў Сяргей Навумчык.
Для выпуску скарысталіся паслугамі Чэшскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейнымі знакамі паштовай аплаты Чэшскай Рэспублікі. Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах – як для ўнутраных, гэтак і для міжнародных адпраўленняў.
Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў.
Удалося скарыстаць марку Чэшскай пошты з літарай В (пры жаданні можна чытаць як «Васіль», а можна – як «Bykau»), дзе ёсць выява бел-чырвона-белага сымбалю.
Падобныя выданні ў счэпках з дзейнымі знакамі паштовай аплаты з’яўляюцца прадметам філятэліі, і ініцыятары пастараюцца, каб хаця б невялікая колькасьць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі.
Нагадаем, што Рада БНР прапанавала абвясціць 2024-ты годам Быкава, 100-годдзе якога беларусы адзначаць 19 чэрвеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram