Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы абвясціла намінантаў на 80-ю прэмію «Залаты глобус». Пра гэта паведамляецца на сайце ўзнагароды.
У катэгорыі «найлепшы драматычны фільм» вылучаны: «Аватар: шлях вады», «Элвіс», «Фабельманы», «Тар» і «Топ Ган: Мэверык».
За ўзнагароду ў намінацыі «Найлепшы фільм (камедыя ці мюзікл)» пазмагаюцца: «Вавілон», «Баншы Інішэрына», «Усё ўсюды і адразу», «Дастаць нажы: шкляная цыбуліна» і «Трохкутнік смутку».
За права называцца найлепшым рэжысёрам пазмагаюцца: Джэймс Кэмеран («Аватар: шлях вады»), Дэн Кван, Дэніэл Шайнерт («Усё паўсюль і адразу»), Баз Лурман («Элвіс»), Марцін Макдонах («Баншы з Інішэрына»), Стывен Спілберг («Фабельманы»)
У намінацыі «Лепшая драматычная актрыса» апынуліся Кейт Бланшэт («Тар»), Алівія Колман («Імперыя святла»), Віёла Дэвіс («Каралева-воін»), Ана дэ Армас («Бландынка») і Мішэль Уільямс («Фабельманы»).
У намінацыі «Лепшы драматычны акцёр» – Осцін Батлер («Элвіс»), Брэндан Фрэйзер («Кіт»), Х’ю Джэкман («Сын»), Біл Наі («Жывы») і Джэрэмі Поўп («Інспекцыя»).
Усе намінацыі можна паглядзець на сайце.
Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў ноч на 11 студзеня 2023 года.
Галоўны прыз на «Залатым глобусе»-2022 атрымала карціна «Улада сабакі». За гэты фільм Джэйн Кэмпіон атрымала ўзнагароду як лепшы рэжысёр.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram