Журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава выклала доўгі спіс намінантаў

Журы прэміі Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў.

  1. Артур Вакараў – вокладка кнігі «Бліндаж. Афганец» Васіля Быкава (Kamunikat.org, 2024)
  2. Настасся Пазняк – вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
  3. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко – вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы (Мяне няма, 2024)
  4. Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)
  5. Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» – вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры» Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024)
  6. Маша Мароз, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)
  7. Артур Вакараў – вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)
  8. Артур Вакараў – вокладка кнігі «Забіць упалмінзага» Змітра Бартосіка (Kamunikat.org, 2024)
  9. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)
  10. Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска – вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна)
  11. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024)
  12. Ігар Юхневіч, Маша Мароз – вокладка кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)
  13. Ала Пігальская – вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024)
  14. Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024)
  15. Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024)
  16. Воля Кузьміч – вокладка кнігі «Стукі-грукі – што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024)
  17. Марыя Платонава – вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024)
  18. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак – вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне Няма, 2024)
  19. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт – вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)
  20. Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig – вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024).

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

Абвяшчэнне пераможцы 2025 года адбудзецца ў кастрычніку.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!