Беларускі ПЭН распачынае прыём намінацый на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе.
Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах. На прэмію намінуюцца творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы.
Можна намінаваць: кнігі, артыкулы ў медыя, падкасты, кіна- і відэапраекты і іншае.
Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2026 года (23:59 беларускага часу).
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць гугл-форму.
У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас aj@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Адамовіча 2026 / імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».
Прэмія імя Алеся Адамовіча, мэта якой – ушанаванне памяці выбітнага беларуса і вызначэнне найлепшага публіцыстычнага твора года, была заснаваная Беларускім ПЭНа і масмедыя праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram