Музей народнага адзінства ў школе №1 горада Баранавічы. Фота: СБ
Да 17 верасня — да так званага Дня народнага адзінства — дзяржаўныя СМІ выпусцілі ў сацсетках дзясяткі публікацый. Hrodna.life звярнула ўвагу на допіс Гродненскай раёнкі «Перспектива», якая прапанавала чытачам уявіць свет, дзе родная мова з’яўляецца злачынствам. Рускамоўны пост суправаджае згенераванае відэа таксама на рускай мове.
«У 1921 годзе, паводле Рыжскага міру, беларускія землі адышлі Польшчы. Варшава вырашыла: зямля польская — чалавек павінен стаць палякам. Галоўная мішэнь – дзіця.
У 1920 годзе беларускіх школ было 514. Да 1939 года не засталося ніводнай. Настаўнікаў арыштоўвалі, кнігі спальвалі на плошчах. Сяляне хавалі буквары пад стрэхамі — слова нельга забіць», — піша раёнка.
У каментарах людзі звярнулі ўвагу на мову публікацыі і адначасова пацікавіліся станам беларускай мовы ў сённяшняй Беларусі.
«Представьте мир, где родной язык – преступление». Вы з Беларусі зараз на якой мове гэта пішаце?»
«Дык навошта нам гэта ўяўляць, калі мы гэта бачым кожны дзень…»
«А чаго ваш допіс расейскаю, калі вы хвалюйцеся за родную мову?»
«А адкажыце, калі ласачка, колькі зараз у Беларусі засталося беларускамоўных школ?»
«Другое дело сейчас, правда? Беларуская мова гучыць у судах, школах і парламэнце? Нават пост напісаны не па-беларуску».
«Колькі % дзяцей вучыцца ў Беларусі па-беларуску?»
«Уся іронія ў тым, што відэа аб этнацыдзе беларусаў на расейскай мове. Польская мо і выціскала беларускую, а расейская яе канчаткова дабіла».
Прычым каментатары не адмаўляюць адсутнасці беларускамоўнага навучання ў школе пры панскай Польшчы.
«Учились в польских школах на польском, да. Вне школы — говорите на каком хотите, но в школе все должны были говорить на польском».
«Палякі ганялі за беларускую мову, а цяпер — беларуская ўлада. Манкурты — гэта яшчэ горш».
Згадваюць каментатары і гістарычныя рэаліі пасля аб’яднання, а таксама ўспаміны бабуляў і дзядуляў, што жылі ў тыя часы.
«Але, полуправду не надоело еще нести? А что советская власть начала творить в БССР с конца 1920-х? И после присоединения Западной Беларуси? Наша страна была обречена в тот исторический период. И выдавать его за какой-то «праздник объединения» — это просто лютая дичь».
«Мае бабулі па маці і бацьку жылі пры Польшчы, аповеды былі іншыя».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram