Уладзімір Маляўка, беларускі дызайнер і стваральнік AR-выставы Lüsterka, падзяліўся ў сацсетках інфармацыяй пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх мастакоў, якія прынялі ўдзел у яго віртуальным праекце.
«Не буду называть имён художников, но им приходит письмо, где почти дословно написано: «Из-за участия в выставке в дополненной реальности вы не можете выставляться в государственных учреждениях культуры», — паведаміў дызайнер у сваіх сацсетках.
«С одной стороны, если человек хочет продолжать работать с госами, — то чья это проблема? С другой стороны, чувствую какую-то вину, что из-за проекта, который я считаю одним из лучших проектов для распространения информации про беларусское искусство, культуру, могут страдать люди», — дадаў арт-актывіст.
Праект Lüsterka ўзнік у 2022 годзе ў адказ на рэпрэсіі ўладаў — стварэнне так званых «чорных спісаў» мастакоў, у выніку якіх творцы пазбавіліся права выстаўляцца на дзяржаўных публічных пляцоўках. Па словах Уладзіміра Маляўкі, экспазіцыю Lüsterka ў дапоўненай рэальнасці, на якой выставіліся беларускія сучасныя мастакі, паглядзелі дзясяткі тысяч чалавек.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram