Беларускіх школьнікаў з дыяспар і Беларусі cа снежня запрашаюць на анлайн-курсы па гуманітарных дысцыплінах.
Заняткі будуць праводзіць настаўнікі, якія прайшлі навучанне па інавацыйных метадах інтэрнэт-педагогікі.
Адукацыйны праект «Васьміног» дае магчымасць беларускім дзецям атрымаць якасныя і бясплатныя веды.
На сайце прапануюць курс па беларускай гісторыі, мове і літаратуры, па сцэнічным маўленні і тэатры, філасофіі.
Каб патрапіць у навучальныя класы, патрэбна звязацца непасрэдна з настаўнікамі (пры наяўнасці кантакту) альбо з каардынатарам анлайн-школы праз скрыню: vasminoh.reform@gmail.com.
З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце «Васьмінога».