На тэрмін ад аднаго да трох месяцаў ініцыятыва RAZAM e.V. сумесна з Ambasada Kultury запрашае беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры на праходжанне рэзідэнцый у Германіі і Польшчы. Рэзідэнцыі адбудуцца ў студзені-траўні 2025 года. Заяўкі на ўдзел у праграме можна падаваць да 19 жніўня 2024 года.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дзеячы сучаснага мастацтва, перфарматыўных практык і тэатру, музыкі, а таксама менеджменту ў сферы культуры незалежна ад узросту і месца знаходжання, адзначаецца ў сацсетках Ambasada Kultury.
Перавага будзе аддавацца тым, хто працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафесійнае асяроддзе ў Польшчы ці Германіі, не мае магчымасцяў для прафесійнага развіцця ў Беларусі ці стаў ахвярай палітычных рэпрэсій.
Адзначым, што за час працы праграмы Perspaktiv сетка яе партнёраў значна пашыралася. Зараз беларускія дзеячы культуры маюць магчымасць пазнаёміцца з працай наступных інстытуцый: Musik der Jahrhunderte, Sasha Waltz & Guests, Hellerau — Europäisches Zentrum der Künste, Schloss Wiepersdorf, E-WERK Luckenwalde, Theater RAMPE, Lake Studios, Der Künstlerhof in Frohnau, Uniwersytet Artystyczny im. M. Abakanowicz w Poznaniu, TR Warszawa, SPUTNIK Photos, Instytut Grotowskiego, BWA Wrocław, Bydgoskie Centrum Sztuki, Staromiejski Dom Kultury.
Праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Даведацца больш пра праект можна тут.
Нагадаем, што праграма PerspAKTIV ініцыявана Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і Galeria Miejska Arsenał пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram