Учора ў Гамбургу беларускі музыка Аляксандр Памідораў распачаў вялікі канцэртны тур па краінах Еўропы. Германія, Бельгія, Нідэрланды, Швейцарыя, Чэхія, Аўстрыя, Польшча — артыст дасць пятнаццаць канцэртаў у лютым у акустычным фармаце.
— І першыя пяць гарадоў — гэта Гамбург, Брэмен, Брусель, Гаага, Эсен, — звярнуўся да публікі музыкант. — Запрашаю вас на канцэрты, каханенькія і родненькія беларусы Еўропы.
Шоумен падкрэсліў, што Люты Акустычны тур склаўся дзякуючы дапамозе вялікай колькасці суайчыннікаў у замежжы.
Беларускі музыкант, шоумен, вядоўца, лідар гурта «Pomidor/OFF» сёння жыве ў Польшчы. У 2022 годзе артыст быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за палітычных і эканамічных рэпрэсій. Аляксандр Памідораў з’яўляецца аўтарам культавых песень — «Цуд на Каляды», «Быць беларусам», і, у прыватнасці, «Я выхаджу», якую музыкант прысвяціў Раману Бандарэнку.
Сачыць за турам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram