Пятая Кіеўская біенале пройдзе адразу ў шасці гарадах свету

Пятая Кіеўская біенале будзе міжнароднай і пройдзе адразу ў шасці гарадах свету — Кіеве, Івана-Франкоўску, Ужгарадзе, Вене, Варшаве і Берліне. Пра гэта паведамілі арганізатары ў сацыяльных сетках.

Ва ўмовах зруйнавальнай вайны Расеі супраць Украіны перспектыва рэалізацыі праграмы Біенале ў Кіеве здавалася нерэалістычнай. Аднак пятая Кіеўская біенале адбудзецца.

Адкрыццё выставы плануюць у Кіеве ў кастрычніку 2023 года, а завяршэнне — у 2024 годзе ў Берліне.

Па словах арганізатараў, выставачныя залы ў Вене, Варшаве і Берліне, а таксама пляцоўкі ў іншых еўрапейскіх гарадах, вызвалілі свае прасторы і платформы для мерапрыемстваў (у прыватнасці, дыскурсіўных, перфарматыўных і адукацыйных) з удзелам украінскіх і міжнародных мастакоў.

Разам інстытуты сфармавалі куратарскі кансорцыум, каб сумесна стварыць канцэптуальныя рамкі, у якіх яны распрацоўваюць свае праграмы Кіеўскай біенале.

Кіеўская біенале — гэта міжнародная біенале сучаснага мастацтва, якую праводзяць кожныя два гады ў Кіеве.

У 2019 годзе Кіеўская біенале стала часткай нядаўна створанага альянсу ўсходнееўрапейскіх біенале сучаснага мастацтва, у які таксама ўваходзяць Matter of Art у Празе, Biennale Warszawa і OFF-Biennale ў Будапешце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!