У мінскім кінатэатры «Піянер» у рамках праекта «Кіно і кнігі», які ладзіць кнігарня «Акадэмкніга», падчас лекцыі Людмілы Рублёўскай «Пісьменніцкія вандроўкі з Язэпам Драздовічам» прайшла прэзентацыя яе новай кнігі «Вандроўкі па музеі. Ідзём у Нацыянальны мастацкі музей», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь».
Кніга выйшла ў серыі «Маленькі прафесар», шчыра скажам, з даволі кепскім дызайнам вокладкі і не надта пераканальнай вёрсткай, але ў сваім аўтарскім тэксце Людміла Рублеўская кампенсуе гэтыя недахопы: яна апісвае архітэктуру будынка, расказвае пра гісторыю ўстановы, пра рэстаўрыцыю артэфактаў, спыняецца на асобных калекцыях і нават нагадвае правілы паводзінаў у Нацыянальным мастацкім.
Цікавосткай вечарыны стаў паказ калекцыі адзення з вобразамі дываноў Алены Кіш і Язэпа Драздовіча.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram