Першы курс у межах кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» пачнецца ў красавіку

Кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» пачынае першы навучальны курс. Яна рэалізуецца пры садзейнічанні асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл Беларусі пад эгідай Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Мэта “Кадравага рэзерва” – падабраць людзей, якія маюць добрую адукацыю, матывацыю, амбіцыі для таго, каб быць у камандзе пераменаў, падрыхтаваць іх належным чынам праз адукацыйныя праграмы, стажыроўкі, сфарміраваць каманду і быць гатовымі для ажыццяўлення рэформаў.

Удзельнікамі «Кадравага рэзерву» могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі.

У красавіку стартуе пілотная навучальная анлайн-праграма. Яна накіравана на павышэнне кампетэнцый будучых спецыялістаў па шэрагу спецыяльнасцяў і ведаў, якія знаходзяцца ў трэндзе развіцця той ці іншай сферы дзяржаўнага кіравання.

Набор у кампанію «Кадравы рэзерв» ідзе пастаянна, але на першую навучальную праграму набор завершыцца 19 сакавіка.

Старт навучання ў межах першай адукацыйнай праграмы: 3 красавіка 2023 года. Працягласць праграмы: 60 акадэмічных гадзін. Форма заняткаў: анлайн.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!