«Залатую пальмавую галіну» на 76-м Канскім кінафестывалі атрымала карціна французскай рэжысёркі Жусцін Трые «Траекторыя падзення» — судовая працэсуальная драма, у якой адзіным сведкам злачынства з’яўляецца невідушчы сын галоўнай гераіні.
Галоўную ролю ў фільме выконвае нямецкая актрыса Сандра Хюлер. Яна грае нямецкую пісьменніцу, муж якой загадкава гіне. Жанчыну абвінавачваюць у забойстве, і адзіным сведкам, які можа пацвердзіць ці абвергнуць яе віну, з’яўляецца невідушчы сын гераіні.
На думку кінакрытыка Зінаіды Прончанка, «Тракторыя падзення» — гэта своеасаблівы адказ «Двайному жыццю» Аліўе Асаяса. «Жусцін Трые разважае на асабліва філасофскія тэмы, галоўную з якіх можна сфармуляваць так: дзе заканчваюцца факты і пачынаецца іх інтэрпрэтацыя? Па сутнасці, гэта размова аб анатоміі мастацтва», — піша кіназнаўца.
Журы на чале са шведскім рэжысёрам Рубенам Эстлундам («Квадрат», «Трохкутнік смутку») размеркавалі іншыя ўзнагароды фестывалю наступным чынам.
76-ты Канскі кінафестываль стаў першым кінафорумам, які адбыўся не пры прызідэнце, а пры прэзідэнтцы — нямецкай менеджарцы Айрыс Кнаблох.
У конкурсе аднаго з галоўных фестываляў свету сёлета ўдзельнічала 21 карціна.
Падрабязней пра ўзнагароды — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram