Сад вершаў у Мінску. Фота: realt.onliner.by
Беларуская Рада культуры (БРК) у партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры даследавалі сферу беларускай незалежнай культуры. Даследаванне ахоплівае перыяд з восені 2024 году да восені 2025-га і дае магчымасць параўнання з папярэднімі гадамі.
Асноўны метад даследавання – напалову структураваныя інтэрв’ю з культурніцкімі лідарамі і актывістамі.
За 2020–2022 гады беларуская сфера культуры зазнае ўздзеянне трох наймацнейшых шокаў: пандэмія COVID-19, востры ўнутрыпалітычны крызіс і масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, а таксама пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой афіцыйная Беларусь выступіла саюзнікам Расіі. Гэтыя падзеі істотна змянілі культурнае поле, прывялі да масавай эміграцыі дзеячаў культуры ды пераасэнсавання ролі культуры як інструменту захавання ідэнтычнасці і салідарнасці. Паступова сфармаваліся дзве культурныя экасістэмы – у Беларусі і ў эміграцыі, якія развіваюцца ў розных умовах, але захоўваюць пэўныя сувязі. У 2023–2024 гадах сітуацыя стабілізуецца і набывае рысы новага статус-кво. У Беларусі, нягледзячы на жорсткія абмежаванні і працяг рэпрэсіяў, адзначаецца паступовае аднаўленне культурніцкай актыўнасці, асабліва ў сферы музыкі і невялікіх лакальных ініцыятываў. Культурніцкая эміграцыя ж у 2024 годзе сутыкнулася са стагнацыяй: паменшылася колькасць буйных імпрэзаў, знізіўся ўзровень палітычнай мабілізацыі дыяспары, а таксама зменшылася цікавасць шырокай аўдыторыі да беларускіх культурніцкіх падзеяў. Пры гэтым бачым павелічэнне колькасці новых ініцыятываў і праектаў у еўрапейскіх краінах, а таксама пераарыентацыю на лакальныя і міжнародныя аўдыторыі.
Сёння маецца інфармацыя пра 500 незалежных арганізацыяў і ініцыятываў, што дзеюць у рэчышчы беларускай культуры. 3, з іх 458 вядуць больш ці менш актыўную працу на момант правядзення даследавання. Як і раней, у поле даследавання трапілі актары розных арганізацыйных формаў і тыпаў: грамадскія арганізацыі, камерцыйныя і некамерцыйныя ўстановы, творчыя калектывы і нефармальныя ініцыятывы, фонды і асацыяцыі.
Паводле краінаў асноўнай сферы дзейнасці альбо перабывання актараў незалежнай беларускай культуры выразна дамінуюць Польшча і Беларусь. Сярод іншых найбольш рэпрэзентаваныя Літва, Нямеччына і Грузія. Каля 10 % арганізацыяў і ініцыятываў маюць экстэрытарыяльны характар. Гэта арганізацыі з размеркаваным кіраваннем і рэпрэзентацыяй у дзвюх ці больш краінах, творчыя калектывы-намады
Стаў заўважным трэнд у бок актывізацыі стасункаў з міжнародным прафесійным асяроддзем. Кожны пяты з удзельнікаў апытання зазначыў, што ягоная арганізацыя/ініцыятыва нейкім чынам узаемадзеіць з еўрапейскімі сеткавымі структурамі.
Сярод мэтаў і вынікаў сеткавага ўзаемадзеяння на першым месцы для рэспандэнтаў стаіць развіццё і памнажэнне сувязяў, то бок падвышэнне сацыяльнага капіталу арганізацыяў і прафесійнае развіццё.
Выпрацоўванне агульных стратэгіяў і лабіяванне інтарэсаў беларускай культуры – ніжэй у рэйтынгу прыярытэтаў. То бок удзел у сетках і асацыяцыях часцей мае на мэце інтэграцыю беларускіх арганізацыяў/ініцыятываў у агульнае культурнае поле, чымся лабіяванне і прасоўванне інтарэсаў беларускай культуры
У Беларусі сітуацыя адносна развіцця сеткі культурніцкіх кантактаў і сувязяў развіваецца ў некалькіх кірунках. Творцы, якія, не зважаючы на ўсе рызыкі, засталіся ў Беларусі, больш схільныя да абмежаванай публічнасці, што адбіваецца і на ўзроўні ўзаемадзеянняў. Кантакты пераважна абмяжоўваюцца сталым колам надзейных сяброў і партнёраў.
Разрыў паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся застаўся без зменаў: дзве часткі культуры развіваюцца двума паралельнымі трэкамі, звязанымі паміж сабою выключна асабістымі кантактамі асобных дзеячаў культуры. Адна з праяваў гэтага разрыву – паступовае зніжэнне ўвагі ўнутрыбеларускай аўдыторыі да дзейнасці артыстаў, якія стала перабываюць у замежжы.
Самаю распаўсюджанаю характарыстыкаю сітуацыі, як і летась, застаецца «перасамавызначэнне і перазбор».
Аднак калі стан развіцця культурнага поля ў беларускім замежжы найчасцей апісваецца як перазбор, адраджэнне, папулярызацыя і рост уплыву, развіццё, то сітуацыю ў Беларусі рэспандэнты ў большасці сваёй бачаць як падполле і партызанінг, крызіс, зацішша і заняпад.
Адзначым, што вялікая частка ўдзельнікаў апытання (21 з 50) назвала асіміляцыю адною з галоўных рысаў беларускага культурнага поля ў замежжы. У адрозненне ад адаптацыі і інтэграцыі, гэта даволі трывожная тэндэнцыя.
Даследчыкі вылучылі 7 характарыстык бедларускай незалежнай культуры:
Стан беларускага поля па-ранейшаму далёкі ад стабільнасці. Кожная трэцяя арганізацыя з тых, што ўзялі ўдзел у апытанні, апісвае свой стан як няўстойлівы, кожная чацвертая – на мяжы выжывання альбо ўвогуле ў стане замарозкі.
Сярод выклікаў эксперты вылучылі
Цалкам даследванне можна прачытаць тут.