Paparac — беларусы ў Познані ладзяць купальскую імпрэзу, у якой спалучаюць народны спеў і эксперыментальную поп-музыку

Познаньскі спеўны сход, Дзявочы народны гурток, арт-праект «Не чапай»… І сучасная музычная сцэна: Žuravl, Ddzied, Mustelide. 6 ліпеня беларускія ініцыятывы «КUT» і «Пакой 202» ладзяць у Познані купальскую імпрэзу, у якой спалучаюць традыцыю і сучаснасць — народныя песні, танцы і… эксперыментальную музыку.

«Хочацца зладзіць такое свята, каб яго святкавалі нашыя дзеці, каб яно было не помнікам зніклай з’яве, а жывым канцэптам, абавязковым летнім святам маладых і прыгожых — так, як і было калісьці прыдумана і як хочацца перадаваць далей», — анансуюць падзею арганізатары.

У праграме купальскай імпрэзы Paparac, якая распачнецца на беразе ракі Варта ў самым цэнтры горада:

  • кірмаш ініцыятыў і рамёстваў,
  • майстар-класы па пляценні саламяных павукоў для дзяцей і дарослых,
  • варштаты ад «Танцы ў Пазнаньцы»,
  • варштаты электроннага музыкі Цімура Арэха,
  • сітадрук ад Дуні,
  • квіз ад Lichtara

І фінальная музычная сцэна з такімі выканаўцамі як: меланхалічны і экперыментальны гурт Žuravl, сольны avant-jazzcore ды не толькі Фрыдрыха Самотнага (праект Ddzied), ды — авангардная і танцавальная электроніка да Mustelide (Наталья Куніцкая).

«Музыка, якую не было магчымасці шмат наслухацца нават у тых беларусаў, якія актыўна падарожнічаюць па польскіх канцэртах», — рэкламуе хэдлайнераў вечара каманда ініцыятывы.

Час і месца Paparac: 6 ліпеня, ад 16:00 да 00:00; бар Warto (ul. Przystań, 1).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!