Анатоль Тарас. Фота: Радыё Свабода
Пра смерць ад інсульта Анатоля Тараса паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках са спасылкай на сваякоў. Яму было 82 гады.
Анатоль Тарас нарадзіўся ў 1944 годзе пад Гомлем у сям’і беларускага мастака Яфіма Тараса. Быў зводным братам вядомага беларускага пісьменніка і перакладчыка Валянціна Тараса.
Скончыў гістфак БДУ, меў ступень кандыдата педагагічных навук. У 1999–2009 гадах быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Харвест». Рэдагаваў гістарычны альманах «Деды».
Сярод яго кніг — «Гісторыя імперскіх адносін: беларусы і рускія. 1772–1991», «Грунвальд, 15 ліпеня 1410 года», «1812. Трагедыя Беларусі». Кнігі Анатоля Тараса выходзілі на рускай мове і карысталіся папулярнасцю. У той жа час ягоныя гістарычныя працы і выдавецкая дзейнасць крытыкаваліся навукоўцамі за аматарскі падыход, адсутнасць спасылак на крыніцы, кампілятыўнасць і распаўсюджванне непацверджаных гістарычных міфаў. З боку ж прарасійскіх і савецкіх гісторыкаў яго крытыкавалі за антысаветызм і антырасійскую скіраванасць.
У Беларусі шэраг гістарычных выданняў, напісаных або ўкладзеных Анатолем Тарасам былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram