12 студзеня 2024 года пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця маладзечанскі настаўнік і паэт, адзін з пачынальнікаў дэмакратычнага руху Маладзечна Лявон Цімохін, — паведаміла «Наша Ніва». Сёння яму магло б споўніцца 80 гадоў.
Лявон Цімохін нарадзіўся 14 лютага 1944 года пад Маладзечнам.
Пасля гістфака БДУ працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 горада Маладзечна.
Вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў сярод ініцыятараў дэкамунізацыі горада, якая часткова была праведзена ў першай палове 1990-х гадоў, калі мэрам горада быў Генадзь Карпенка. Разам з аднадумцамі дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі.
Лявон Цімохін таксама пісаў вершы.
Пікет
Пад шэрым небам слёзы і мароз
Заільдзянелы крыж па-над магілай.
Я сёння кветкі прадзеду прынёс,
І палажыў іх пад той крыж пахілы.
І чырвань руж лягла на белы снег —
Магіла на кургане стала сцягам,
У ім і роднасць душ, у ім — сыноўскі грэх,
І вернасць, і любоў, і смутак, і адвага.
Жальба
У бялёсым небе сонца
Падымаецца над Краем,
А у нашым Краі стронцый
У кожным сэрцы палыхае!
Усе вершы можна прачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram