Фота: Міністэрства культуры РБ
Пайшла з жыцця заснавальніца і шматгадовая кіраўніца харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая. Ёй было 90 гадоў.
З 1974 года Гаявая была мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам ансамбля «Харошкі». Пад яе кіраўніцтвам калектыў ствараў пастаноўкі, заснаваныя на беларускім фальклоры, народнай музыцы і харэаграфічных традыцыях. За больш як 50-гадовы перыяд працы з калектывам ёй быў створаны не адзін дзясятак аўтарскіх праграм, сярод якіх «Тураўская легенда», «Полацкі сшытак», «Вяселле Цярэшкі», «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцы «Мітусь», «Танок», «Кросны» і іншыя.
У 1989 годзе Гаявой было прысвоена званне Народнай артысткі БССР.
Дата і месца развітання з Валянцінай Гаявой пакуль не паведамлялася.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram