Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан

Амерыканская кантры-спявачка і актрыса Долі Партан памерла ва ўзросце 80 гадоў. Пра гэта паведамляе The New York Times (NYT) са спасылкай на заяву яе пляменніка Браяна Сівера.

Восенню 2025 года здароўе Партан стала імкліва пагаршацца. 28 верасня яна паведаміла, што не зможа правесці шэсць канцэртаў у снежні ў Caesars Palace ў Лас-Вегасе, запланаваных як яе доўгачаканае вяртанне на сцэну.

Долі Партан нарадзілася 19 студзеня 1946 года ў беднай фермерскай сям’і, яна была чацвёртай з дванаццаці дзяцей.

Яна была адной з самых вядомых выканаўцаў у гісторыі кантры. За кар’еру яна напісала каля трох тысяч песень і прадала больш за 100 млн запісаў.

У 2005 годзе атрымала Нацыянальны медаль мастацтваў, а ў 2006 годзе — узнагароду цэнтра Кенэдзі.

Самая вядомая яе песня — I Will Always Love You, якую яна напісала ў 1974 годзе. Гэтая мелодыя дасягнула першага месца ў кантры-чартах у дзвюх розных версіях у выкананні Партан у 1974 і 1982 гадах. У 1992 годзе хіт праспявалаі Уітні Х’юстан, ён стаў саўндтрэкам да фільма «Целаахоўнік». Пасля гэтага кампазіцыя правяла рэкордныя 14 тыдняў на першым месцы ў амерыканскіх поп-чартах і разышлося накладам у 4 мільёны копій. Пасля трэк разышоўся тыражом у 45 мільёнаў копій па ўсім свеце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!