Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for CinemaCon.
Сёння, 11 кастрычніка, ва ўзросце 79 гадоў, пайшла з жыцця амерыканская актрыса Даян Кітан.
Прызнанне актрысе прынесла роля Кей Адамс, жонкі Майкла Карлеоне ў выкананні Аль Пачына, у культавай трылогіі Фрэнсіса Форда Копалы «Хросны бацька».
Публіка ведае выбітную артыстку і па ролях у фільмах Вудзі Алена — яна знялася ў сямі яго стужках, у тым ліку «Манхэтан» і «Эні Хол». Ігра ў апошняй прынесла ёй «Оскар», «Залаты глобус» і прэмію BAFTA.
Даян Кітан таксама была намінавана на «Оскар» за ролю Бэсі ў карціне «Пакой Марвіна» Джэры Сакса, дзе яна грала разам з маладым Леанарда дзі Капрыа, а таксама за ролю Эрыкі Бары ў камедыйнай драме «Каханне па правілах і без», дзе яе партнёрам выступіў Джэк Нікалсан. Нельга не адзначыць яе працы ў фільмах «Клуб першых жонак», «Бацька нявесты» і «Нешта павінна здарыцца».
Даян Кітан выступіла рэжысёркай адной з серый культавага серыяла «Твін Пікс», а таксама адбылася як прадюсарка. Менавіта яна прадзюсіравала стужку «Слон» Гаса Ван Сента, якая ў 2003 годзе была ўдастоена галоўнай узнагароды Канскага кінафестывалю — «Залатой пальмавай галіны».
Творца выпусціла некалькі кніг і займалася фатаграфіяй.
Яна, чыя кінакар’ера доўжылася пяць дзесяцігоддзяў, памерла ў сябе дома ў Каліфорніі. Блізкія зоркі не назвалі прычыны яе смерці, звярнуўшыся да журналістаў з просьбай паважаць іх прыватнае жыццё ў момант вялікага гора.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram