Наталля Адамовіч. Фота: сацсеткі
Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч. Яна захоўвала памяць і спадчыну свайго таты, пісьменніка, сцэнарыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча: вывучала архіў, дапамагала з публікацыямі яго лістоў і запісных кніжак, удзельнічала ў падрыхтоўцы новых выданняў твораў.
«Наталля заўсёды была неад’емнай часткай гісторыі прэміі імя Алеся Адамовіча, заснаванай Беларускім ПЭНам. Яна цікавілася ўсім, што адбывалася вакол прэміі, падтрымлівала яе і ў меру сваіх магчымасцяў дапамагала. Калі цырымоніі ўручэння праходзілі ў Беларусі, Наталля прыходзіла на іх і брала ўдзел ва ўшанаванні лаўрэатаў», — піша Беларускі ПЭН.
Наталля Адамовіч нарадзілася вясной 1954 года ў сям’і пісьменніка Алеся Адамовіча і філолага Веры Адамовіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram