Сёння памерла Ларыса Давідаўна Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыстка і педагог. Ёй было 73 гады. Апошнім часам яна хварэла і праходзіла рэабілітацыю ў шпіталі.
Папярэдняя дата развітання — чацвер, 23 лістапада, — паведамляюць калегі ў фэйсбуку.
Ларыса Фінкельштэйн была заснавальніцай галерэі «Брама», аўтаркай і вядучай рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнеркай, куратаркай шматлікіх выстаў, сябрам Беларускага саюза мастакоў, Саюза дызайнераў, Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў і Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў.
«Моцная духам і такая маленькая птушачка… заўсёды ўспамінаю з вялікай удзячнасцю… Вечная памяць«, «Немагчыма ўявіць, што не будзе яе...» — пішуць калегі і сябры ў сацсетках.