Фота Уладзіміра Парфянка з серыі "Here, There And Everywhere" (1990-1991).
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні 18 снежня ў Вільні правядзе семінар, на якім будуць абмяркоўвацца палітыка 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі — на прыклазе Беларусі, так і краін былага Савецкага Саюза.
«На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок у напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязанай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага мірапогляду», — каментуе будучую падзею Павел Баркоўскі.
Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі, і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе? Які сэнс ўкладаецца сёння ў слова «дэкаланізацыя», калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз? Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана? Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах? Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняцце супольнага мінулага? Гэтыя патынні плануюць абмяркаваць на семінары.
Кульмінацыя мерапрыемства стане адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?», у якой прымуць удзел: Павал Церашковіч, Тарас Бык, Антон Сайфулаеў, Вольга Галубка, Тоні Лашдэн, Алег Магалецкі, Андрэй Лаўрухін.
Арганізатары адзначаюць, што семінар пройдзе як ў офлайн, так і анлайн-фармаце.
Зарэгістравацца на падзею можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram