Палітвязынка Ася Булыбенка адкрывае ў Вільні выставу, прымеркаваную да дня свайго затрымання

У аўторак, 17 кастрычніка, у Вільні ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры адкрываецца выстава палітвязынкі Асі Булыбенка «Пазнака».

Ася Булыбенка трансфармуе свой вопыт праз жывапіс і перформанс, які адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка — дзень, калі яе затрымалі ў другі раз, пазначыўшы яе лоб чырвонай меткай (адсюль і назва выставы).

Выстава будзе працягвацца 10 дзён — столькі сутак Ася правяла тады ў няволі.

У экспазіцыі — творы з калоніі і напісаныя па вызваленні.

Уваход вольны.

Дата: 17 кастрычніка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня.

Выстава будзе працаваць да 27 кастрычніка.

Ася Булыбенка — былая студэнтка БНТУ. Была арыштаваная па сфабрыкаванай справе студэнтаў. Яе асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Яна цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю 30 лістапада 2022 года. Цяпер жыве ў Вільні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.