«Беларускі характар» — такую назву мае новы праект паэта, перакладчыка, лідара рэп-гурта Angst Віталя Рыжкова. Сёння на YouTube адбылася прэм’ера блога, у якім прапаноўваецца пашукаць адказы на пытанне — чаму беларусы такія, якія ёсць?
«Якія мы, беларусы? Як беларусаў успрымаюць іншыя народы? Чаму ў беларускай мове так шмат сінонімаў да слова «гора»? А ці сапраўды мы — «мірныя людзі»? А калі б з нашымі адвечнымі нацыянальнымі траўмамі і комплексамі працаваў сапраўдны псіхатэрапеўт — на што б ён найперш звярнуў увагу?» — разабрацца з гэтымі пытаннямі ў блогу і прапануе аўтар слыннай паэтычнай кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы».
Мовазнаўца адзначае, што чакае рэакцыі гледачоў на ініцыятыву:
«Калі вам цікавыя такія відосы, калі ласка, падпісвайцеся і стаўце лайкі, з гэтага мы будзем бачыць, ці варта нам працягваць».
Рэжысёр блога — Арцём Лобач. Аператар — Ягор Яфімаў.
Пазнаёміцца з новым беларускамоўным праектам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram