Падляшска-калумбійскі дуэт «Sw@da x Niczos» выдаў новы сінгл «Накрашана»

Аўтары хітоў «Хаджу я», «Трава-мурава», «На беседзі» — падляшска-калумбійскі дуэт «Sw@da x Niczos» падзяліліся ў сеціве новым трэкам — «Накрашана».

Музыка Sw@da (Віктар Шчыгель), які мае калумбійскія карані, распавёў, што «Накрашана» з’яўляецца адной з першых песень, над якой яны пачалі працаваць разам з падляшскай спявачкай Niczos (Нікі Юрчук).

«Яна не стала нашым першым рэлізам, але яна з’яўляецца прадвеснікам таго, што мы акрэсліваем як наш уласны музычны напрамак — «Падляшша Bounce», увасабленні якога рэгулярна ўсплываюць у нашых галовах. Працуючы менавіта над гэтым трэкам, мы даведаліся, што такое сутыкненне падляшскай энергіі з годным басам, клубнай электроннай музыкай і традыцыямі поўдня».

Візуал вокладкі аздоблены працай падляшскай мастачкі Агнешкі Вашчанюк.

Sw@da x Niczos — гэта дуэт польска-калумбійскага прадзюсара і падляшскай спявачкі Nika Jurczuk. У сваім праекце яны змешваюць хіп-хоп, традыцыйныя спевы і падляшскую культуру. Творчасць музыкаў стала папулярнай у беларусаў пасля выхаду песні «Хаджу я», у якім дуэт змяшаў рэп і этна, ды натуральна, музыкі скарылі выкарыстаннем падляшскай гаворкі як адметнага сэнсавага і музычнага складніку. У красавіку на «Сцэне Хмельна» адбыўся сольны канцэрт «Sw@da x Niczos», які цёпла прыняла і беларуская публіка.

Слухаць новы сінгл можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!