Падчас раскопак Крэўскага замка знайшлі каменны падмурак невядомай канструкцыі, верагодна, замкавага маста

Каменны падмурак раней невядомай канструкцыі выяўлены пры даследаваннях Крэўскага замка. «Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка, таму і была неабходнасць узводзіць каменны падмурак», — расказаў БелТА навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Звонку ад падмурка грунт пакрыты пластом суглінку, а ўнутры захаваліся драўляныя канструкцыі. Сярод знойдзеных артэфактаў — фрагменты керамічных рыштункаў XVI-XVII стагоддзяў, а таксама нумізматычны матэрыял канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя.

Сярод рэдкіх знаходак — пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя, якая была сагнутая.

Цяпер археалагічныя работы вядуцца на ўчастку побач з малой брамай на паўднёвай сцяне замка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.