«Пачынаем жыць»: NaviBand выклаў у сеціва новую песню, якая «зможа залекаваць раны»

«Пачынаем жыць» — новая песня NaviBand аўтарства Ксеніі Жук — сёння выйшла на ўсіх музычных платформах.

Прэм’ера гэтай кампазіцыі адбылася падчас «жывога» анлайн-канцэрту ў праекце Аляксандра Чарнухі «Сепультура Alive». Сёння ў сацсетках беларускага гурта з’явілася паведамленне пра афіцыйны рэліз і відэа, у якім Ксюша Жук выконвае песню на гітары. Музыкант напісала гэты лірычны трэк, калі пачала вучыцца ігры на гэтым інструменце.

«Гэта песня не падобная на ўсе святочныя, якія зараз граюць паўсюль, — адзначаюць спявачка і аўтарка. — Гэта вельмі інтымная песня, для душы. Таму што была напісана душой. Магчыма, яна залечвала мае раны, адлюстроўвала мой стан.

Але цяпер яна зможа лекаваць вашыя…», — выказала спадзеў Ксенія Жук.

Кампазіцыя, сапраўды, трапляе ў настрой радасці і смутку ў сувязі з апошнімі падзеямі  — вызваленнем беларускіх палітвязняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!