«Міністэрства сепультуры вяртаецца! Новы выпуск ужо даступны. Дзякуй шчыры за падтрымку, сябры. Разам мы стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі!», — напісаў Аляксандр Чарнуха ў сваім тэлэграм-канале.
Нагадаем, што вядоўца YouTube-канала пра беларускую музыку «Міністэрства сепультуры» Аляксандр Чарнуха нядаўна паведаміў, што праект знаходзіцца на вымушанай паўзе, і прапанаваў падтрымаць праект народнай падпіскай.
Праект падтрымалі 155 чалавек, 52 з іх — падпісаліся штомесячна. І сёння, 9 чэрвеня, Аляксандр Чарнуха прэзентаваў чарговы выпуск, у якім расказаў дэтэктыўна-крымінальную гісторыю, як стукач КДБ разводзіць беларусаў.
Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» і аформіць падпіску можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram