18 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Ноч музеяў, падчас якой установы культуры працуюць да позняга вечара або нават у начныя гадзіны, каб прапанаваць наведвальнікам адмысловыя праграмы.
Сёлета святкаванні Ночы музеяў звычайна будуць праходзіць у выходны дзень – 16 траўня.
Выбралі самыя цікавыя беларускія мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі.
Падзеі ў Беларусі сабраныя тут.
«Ноч музеяў у НЦСМ» пройдзе 16 мая з 19:00 да 23:30 на пляцоўцы па адрасе: вул.Някрасава, 3.
Праграма ўключае ў сябе: арт-дыскусію, лекцыю, майстар-клас, artist talk, медытатыўны сэйшн і квэст.
Імпрэза пачнецца з лекцыі мастацтвазнаўцы Алесі Іназемцавай «Праекцыя кахання: эратызм у мастацтва» (18+) на тэму сексуальнасці ў розных культурах і на працягу розных гістарычных эпох. Другая частка лекцыі пройдзе непасрэдна ў залах выставы «Формы і цені: жаночае». Таксама адбудзецца арт-дыскусія ў межах выставы «Складанасці перакладу» з куратарам і мастаком Алегам Ладзісавым, а пазней — медытатыўны сэйшэн.
Праграма тут.
На іншай пляцоўцы Цэнтра (праспект Незалежнасці, 47) адбудзецца «Апошняя «Ноч музеяў» FARBA+НЦСІ». Чакаюцца батлейка пра Бураціна на беларускай мове, імерсіўная экскурсія-медытацыя з таролагам, начныя квэсты з ліхтарыкамі, паэтычная экскурсія ў вершах, а таксама арт-квесты, маляванне галінкамі і розныя тэсты.
Праграма тут.
Музей прапануе праграму «Сіняе сіняга», дзе будуць даследаваць самы загадкавы колер — сімвал даверу, глыбіні, спакою і ўзвышша. Як колер неба і вады, сіні асацыюецца з бясконцасцю, сталасцю і сувяззю часоў. Як жа тут не ўзгадаць традыцыйны брэнд краіны — Беларусь сінявокая, край рэк і азëр, лёну і палявых васількоў. У Ноч музеяў не толькі пагавораць пра сіні, але паспрабуюць адчуць яго і пачуць.
Праграма тут.
Музей сёлета абраў касмічную тэматыку і таму праграма мерапрыемстваў носіць назву «Зорны час». Наведнікаў чакаюць з 17 гадзіны, калі пачынаюцца забавы для дзяцей.
Для самых маленькіх пройдзе паказ спектакля Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой — «Касмічныя прыгоды Вухуціка».
Можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.
Праграма тут.
Музей запрашае на адмысловую праграму «Кола© часу», калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола© часу спыняецца на імгненне і сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.
Напрыканцы праграмы пройдзе аўтарская экскурсія «Сны Якуба Коласа» ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч. Гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах.
Праграма тут.
Музей запрашае завітаць на інтэрактыўную праграму «Вечар белых ружаў».
Пройдуць прэзентацыя часовай экспазіцыі «Купалаў дом — 100!», квэст «Дамы́ і да́мы», дэфіле ад студэнтаў кафедры дызайну моды БДУ, дэманстрацыя першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль», майстар-клас па побытавых танцах ад гурта «Скарбніца Традыцый».
Праграма тут.
У парку зладзяць інтэрактыўную вандроўку «Паляванне на цмока».
«На беразе чароўнай ракі стаяла Вялікае Княства Сула. Не было на гэтай зямлі ні войнаў, ні голаду, бо людзі там мелі шчасце. Яно жыло ў кожным двары — у смеху дзяцей, у ціхім сямейным вечары, у багацці, што само йшло ў рукі.
Але аднойчы прыляцеў Цмок…
…шэры і ціхі, як туман. І пачаў ён збіраць шчасце. Спачатку па адной усмешцы, потым па цёпламу слову, а потым цалкам сцягнуў яго ў свой склеп, дзе ператварыў у шэры попел».
Праграма тут.
У праграме «Шолахі старых двароў» пройдуць: унікальная рэканструкцыя старажытных абрадаў па ачышчэнні ад грахоў; загадкавыя рытуалы, звязаныя з народнай магіяй; паказ сучаснай моды, з ухілам у народную традыцыю; вечар ля вогнішча; танцы ды глыбокай ночы пад запальныя хіты рэтра-дыска.
Праграма тут.
У палацы для гасцей будзе праходзіць тэатралізаваная экскурсія-анімацыя з элементамі квэста «Антычныя загадкі Нясвіжскага замка». Гэта не проста шпацыр па залах, а займальная прыгода. Удзельнікам трэба будзе разгадваць таямніцы старажытнага архіва, шукаць зніклыя лісты і выконваць заданні антычных персанажаў. Прапануюць незвычайныя сустрэчы з насельнікамі замка, музыка ў выкананні фартэпіяннага трыа «Трыо Тайм», загадкі, таямніцы, адкрыцці, танцы, прызы і шматлікае іншае…
Акрамя таго ў Цэнтральным двары палацавага ансамбля разгорнецца сапраўднае свята для ўсіх — дзіцячая гульнявая зона, відэаспінэр для стварэння відэаролікаў, пляцоўка з «жывымі скульптурамі» і магчымасць прымерыць гістарычны касцюм. На сцэне выступіць легендарны ансамбль «Харошкі». І галоўная разыначка вечара – кірмаш рамеснікаў.
Праграма тут.
16 мая 2026 года Мірскі замак адчыняе свае дзверы для ўсіх аматараў гісторыі, музыкі і тэатра: у рамках Міжнароднага дня музеяў на тэрыторыі замкавага комплексу пройдзе серыя яркіх і эмацыйных мерапрыемстваў, якія перанясуць гасцей у эпоху Сярэднявечча і Рэнесансу. У праграме – дэфіле гістарычных касцюмаў, танцавальныя майстар-класы, батлеечны спектакль, камерны гітарны канцэрт і тэматычная фотавыстава аб рэстаўрацыі і адраджэнні замка.
Праграма тут.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства «Магія Шэкспіра» адбудзецца ў Новым замку.
Гасцей таксама чакаюць квэсты па Старым замку і мноства займальных майстар-класаў. Фларысты навучаць складаць рамантычныя кветкавыя кампазіцыі, якія можна будзе забраць з сабой у памяць аб чароўнай ночы. Акцёры падзеляцца таямніцамі сцэнічнага майстэрства. Рэстаўратары пакажуць, як адраджаюцца творы мастацтва, пацярпелыя ад часу. Аматараў фантастыкі прыцягне лекцыя «міфічныя істоты ў геральдыцы». А завершыць магічную ноч інструментальны праект.
Праграма тут.
У галерэі пройдуць выстава-продажы твораў беларускіх мастакоў, адкрыццё выставы аўтарскага тэкстылю Надзеі Манцэвіч (Віцебск) «Батанічны эстамп» (мастачка правядзе майстар-клас «Другое жыццё раслін»), дэфіле «Што мне гады нашаптала», дзе пакажуць аўтарскія мадэлі Надзеі Мацэвіч у стылі «Боха», тэхніка эка-прынт.
Уся праграма Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка тут.
Экскурсія-тэатралізацыя «У цемры ажываюць цені» (6+) раскажа пра зараджэнне беларускага кнігапісання і кнігадрукавання. Вы навучыцеся пісаць пёрамі і набіраць тэкст. З цемры стагоддзяў да вас з’явяцца цэны тых, хто спрычыніўся да з’яўлення кніг сотні гадоў таму.
Праграма тут.
«Ноч музеяў у Ратушы» пройдзе 15 мая з 18.00 да 23.00. Прапануюць: гістарычны экскурс-квест «Магілёўскаму замку 500 гадоў», квэст «Сакрэты Магілёўскай кухні», прэзентацыю гістарычнага праекта «Векі за хвіліны», касцюміраваная экскурсія па экспазіцыі «Магдэбургскі Магілёў», наведванне гадзіннікавага механізма і назіральнай пляцоўкі, вячэрняю кінахроніку «Царская стаўка ў Магілёве», выставы і канцэртную праграму.
Праграма тут.
Палац прапануе праграму «АРТ-Кола» — як падарожжа скрозь мінулае ў сучаснасць, погляд не на мастацтва, а ў мастацтва, даследаванне таго, што ляжыць у яго аснове. Ад харэаграфічнага спектакля, які спалучае самабытныя элементы нацыянальнай культуры з сучаснымі пластычнымі вобразамі (рэжысёр – Валянцін Ісакаў) да мелодый цымбалаў у Калоннай зале, якія адклікаюцца ў самай глыбіні сэрца, ад творчага пошуку праз бясконца зменлівыя формы (мастак па пяску Юрый Пташынскі) да культурных канстантаў векавых народных. Ад арнаментаў на далетапіснай кераміцы да алегарычных шматслойных кампазіцый беларускіх мастакоў XXI стагоддзя, варта толькі прыгледзецца – усюды прачытваецца код нашай ідэнтычнасці, і кожны «арт» раскрываецца адвечным, родным, традыцыйным.
Праграма тут.
У галерэі Ноч музеяў адзначаць 22 траўня.
Стартуе праект «Салодкая Ноч Музеяў» з выставы шакаладных карцін і аўтарскіх фатаграфій Марыны і Аляксандра Галоўчанкі. Эстафету свята падхопіць конкурс «Салодкія карціны» — сумесны праект з радыёстанцыяй 107,4 FM, у якім карціну можна будзе сабраць з салодкіх інгрэдыентаў. Фіналісты праекты сустрэнуцца ў кулінарным паядынку, дзе за пэўны час павінны будуць стварыць шэдэўры з прапанаваных інгрэдыентаў.
Праграма тут.
Ноч музеяў тут адзначаць у суботу 23 траўня імпрэзай «Разгуляўся Юр’еў конь».
Вогненны рытм года каня сустрэўся з подзвігам святога воіна Юрыя, дзень шанавання якога прыпадае якраз на май. Гэтыя два сімвалы — адзін з усходу, другі з глыбіні стагоддзяў — натхнілі музейшчыкаў стварыць унікальную атмасферу сёлетняй Ночы музеяў.
Праграма тут.
Праект Музея Вольнай Беларусі «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці» ўвайшоў у праграму Варшаўскай ночы музеяў-2026.
Арганізатары абяцаюць наведвальнікам сустрэчу з беларускай дударскай традыцыяй — ад гісторыі інструмента да жывой музыкі і майстар-класаў.
Праграма мерапрыемства стартуе а 16-й гадзіне ў суботу, 16 мая, адкрыццём выставы «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал». Экспазіцыя распавядзе пра дуду як пра культурны сімвал і частку беларускай спадчыны.
А 18:00 і 20:00 пройдуць аўтарскія экскурсіі з Яўгенам Барышнікавым – музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі. Наведвальнікі змогуць пачуць гісторыі пра інструмент, ягонае значэнне і традыцыі выканання.
З 19:00 да 23:00 будзе працаваць «Дударская майстэрня», дзе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з працэсам стварэння дуды і паспрабаваць сябе ў ролі музыкі.
Завершыць праграму дударскі опэн-эйр, які пачнецца а 23:00 і працягнецца да другой гадзіны ночы. У ім возьмуць удзел беларускія і польскія дудары. Арганізатары абяцаюць жывую музыку і танцы пад адкрытым небам.
Ноч музеяў пройдзе 23 траўня ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20). У 18:00 адбудзецца адкрыццё выставы «Лінія пераходу», дзе пакажуць работы мастачкі Малгажаты Дмітрук, у якіх аўтарка вышывае памяць Падляшша на тканінах з уласнай памяццю.
Праграма працягнецца латарэяй работаў мастакоў. Будзе магчымасць выйграць мастацкія лоты ўсяго за данат.
Таксама ў праграме: кірмаш майстроў, камерны канцэрт, стварэнне капсулы часу на наступную Ноч музеяў, дэгустацыя налівак (20+).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram