Ноч кнігарняў прайшла ў Польшчы з удзелам беларускай кнігарні Kamunikat.shop — фотафакт

У Беластоку і Варшаве адзначылі Ноч кнігарняў з удзелам кнігарні Kamunikat.shop.

У беластоцкім Цэнтры беларускай культуры і ў варшаўскім Цэнтры Беларускай Салідарнасці прайшлі сустрэчы з аўтарамі і чытачамі, прэзентацыі выданняў і музычныя выступы.

Ноч кнігарняў у беларускай кнігарні Kamunikat.shop у Варшаве. Фота: сацсеткі

На працягу ўсяго дня ў дзвюх кнігарнях Kamunikat.shop у гэтых двух Цэнтрах дзейнічала зніжка 10% на ўсе кнігі.

Нагадаем, што кнігарня Kamunikat.shop адкрылася на першым паверсе Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку 8 верасня. А адкрыццё кнігарні фонду «Камунікат» Kamunikat.shop у варшаўскім Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылося 29 красавіка.

Нядаўна выдаўца і заснавальніка выдавецтва «Камунікат» Яраслава Іванюка дадалі ў расійскую базу вышуку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram